Серада, 03 Май 2017 20:52

Наш Дух

Аўтар

Ксёндз Боско быў апосталам свайго мотто: “DA MIHI ANIMAS, CAETERA TOLLE (дай мне душы, усё астатняе забяры). Сумеў ён сабраць вакол сябе мноства людзей, зацікаўленных збаўленнем маладых людзей. Кожны прыхільнік Яна Боско асвячаецца праз практыкаванне жывой веры, надзеі звязанай з пакліканнем, любові ў кансэкрацыі, а таксама праз  мабілізацыю пад час працы і ўмеркавання, ўдасканаленага сувяззю з Богам, каб выйсці на сустрач бліжняму, асабліва да маладых , апушчаных людзей.

Ян Боско пераказаў сваім духоўным сынам-салезіянам унікаліны манаскі дух, які з'яўляецца актам Бога і пераказвае чалавецтву асаблівае, харызматычнае апостальства сярод моладзі. Характарыстыка салезіянскага духа будзе паступова адкрывацца нашым вачам, адказваючы на тры галоўныя пытанні: як салезіянін працуе? Як любіць? І як моліцца?

ЯК САЛЕЗІЯНІН ПРАЦУЕ?

Тэрмін «ПРАЦА»ў салезіянскай духоўнасці выкарыстоўваецца для абазначэння як самой працы, так і ўмеркавання. Можна сказаць, што салезіянскае жыццё ёсць любоўю ў дзеянні, а не ў шматмоўнасці. Паводле вучэння святога Яна Боско трэба любіць не словам альбо языком, але канкрэтнымі ўчынкамі і праўдаю. Кожная хвіліна жыцця святога была сузіраннем Бога ў поўні Яго стварэння. Аналагічна і для кожнага салезіяніна, пасля ўнутраннай бойкі прымірэння штодзённых абавязкаў з засяроджваннем на малітве, наступае “віртуальная” лучнасць з Богам, дзякуючы якой, апостальская праца нараджаецца нанова ў “сузіранне ў дзеянні”.

Аднак, перш чым штодзённыя намаганні дасягнуць такіх вышынь, павінны яны стаць  для салезіяніна "аскетызмам працы", на якуя  ясна паказвае другая частка салезіянскага лозунга: “CAETERA TOLLE”,які закладвае адмаўленне ад  ўсяго, што несумяшчальна з апостальскім духам, як камфорт, багацце і пагоня за задавальненнямі. Гэты аскетызм павінен характарызаваць гатоўнасць салезіяніна рабіць цяжкую працу з ахвярнасцю і гераізмам.

Ва ўсім гэтым ляжыць элемент пакуты, які так неабходны ў духоўным жыцці. Ксёндз Боско хацеў, каб кожны салезіянін умеў панаваць над болем фізічных хваробаў і над усімі жыццёвымі нягодамі. Яго сродкам на пакутаванне было само жыццё, убогае, сціплае, а часамі нават жудаснае.

Салезіянін павіннен клапаціцца аб рэальнасці выкананай працы, аб тым, каб яна, прадыктаваная рэальнымі патрэбамі, прапанаванымі праз "знакі часу”, не была ніколі пазбаўлена ініцыятывы, асабістых і творчых высілкаў.

ЯК САЛЕЗІЯНІМ ЛЮБІЦЬ?

Святы Ян Боско шчыра заклікаў: “Давайце любіць адно аднаго, бо любоў ад Бога паходзіць“. З гэтага вынікае, што любоў павінна быць узаемнай, брацкай, а не эгаістычнай. Cалезіянская любоў распальваецца ў сямейным духу. Праяўляецца  яна ў шчырым, братэрскім даверы, таму што ўсіх аб'ядноўвае адна супольная мэта, такая самая апостальская  актыўнасць і фармацыя. Любоў салезіяніна – гэта ўзаемная дапамога ў рэчах матэрыяльных і духоўных, паслухмянасць старэйшаму брату, які лічыцца за бацьку, без прымусу і духа крытыкі. Бог ёсць любоў, і хоча каб мы рабілі ўсё з любоўю і без прымусу. Сыны ксяндза Боско ва ўсіх адносінах спрабуюць увесці штосьці з сям’і, а менавіта сямейную атмасферу і дух. Да кожнага чалавека мы павінны падыходзіць, як да брата абосястры ў Божай сям'і, нягледзячы на іх верагодныя заганы. Салезіянін сам набліжаецца да маладога чалавека, а не чакае, пакуль ён падыйдзе да яго.Сам шукае яго,спрабуе заваяваць яголюбоў і давер праз сваю сардэчную дабрыню, гумар і ўзаемнае сяброўства.  З даверам сапраўднай любові, як сын, здаецца ён Божаму провіду, і таму з’яўляецца аптымістам і зіхаціць паўсюль радасцю жыцця, шчырай усмешкай і дабрынёй, якая мае моц захапіць шматлікіх. Гэты радасны і аптымістычны гуманізм з'яўляецца адным з найбольш важных сродкаў, патрэбных у моладзевым апостальстве.

ЯК САЛЕЗІЯНІН МОЛІЦЦА?

Езус сказаў: «НЯСТОМНА МАЛІЦЕСЯ ». Зыходзячы з гэтага, ксёндзБоско вучыць, што калі вы працуеце, размаўляеце альбо проста гуляеце з моладдзю, ўзнясіце калі-некалі сваю свядомасць да Бога, ахвяруйце Яму ўсе вашыя справы. Жыць у прысутнасці Божай – гэта найбольш заўважальная і вельмі характэрная рыса духоўнасці ксяндза Боско. Малітва для яго адбывалася не толькі кленчачы ў касцёле, але таксама ў сваіх думках, у працы і адпачынку. Усё рабіў з вялікай любові да Бога і толькі для Яго хвалы.Такая любоў па-сапраўднаму выказваецца набожнасцю,  якая называецца гатоўнасцю душы, каб пазбегнуць нават невялікай крыўды Бога і зрабіць усё для Яго. Так зразумелая набожнасць прыводзіць салезіяніна да малітвы жыцця, якая можа ператварыцца ў "сузіранне ў дзеянні", дзякуючы часта прамаўляючым малітоўным ускліканням і свядомай прысутнасці Бога ў кожнай хвіліне нашага жыцця.

Салезіянін заўсёды радасны на малітве. Радасць – гэта супакой душы, сумлення, а таксама плён выкананых абавязкаў. Ян Боско прагнуў, каб усе моманты, звязаныя з малітвай, былі сцісла злучаныя з душэўнай радасцю. Заўсёды любіў паўтараць: “Смутны святы – ніякі святы!”.

Маліцца, паводле Яна Боско – гэта прызнанне сваёй слабасці і някчэмнасці, гэта свядомасць, што без Бога я нічога не магу. Маліцца – гэта просьба дапамогі ў нябеснага Айца, Які жадае, каб мы былі маленькімі, каб пазней сталі вялікімі як Ён. Таму на малітве салезіяне давяраюць усё Божай магутнасці і моцна вераць у моцную сілу Божага провіду.

Магутнай дапамогай у практыцы набожнага жыцця, паводле салезіянскага рацэпта, з’яўляецца падзяка. Добры салезіянін заўсёды ўдзячны Богу. Дзякаваць Яму трэба нястомна і за ўсё: за жыццё, за Яго любоў да нас, за ўсіх людзей, якія нас любяць і дапамагаюць, за нашу сям’ю, здароў’е, ўсё стварэнне і за шчырыя ўсмешкі дзетак і моладзі.

Жыць так, быццам бачыў Нябачнага, і з радасцю цэлебраваць літургію жыцця, аддаючы Боскай велічы належную хвалу і пашану – вось рацэпт салезіянскай малітвы.

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Наш Герб Гісторыя »

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Я жадаю студэнтам, каб змаглі пазнаць свецкую навуку, не  забываючыся пра науку Святых.

Св. Ян Боско