Салезіянскі музычны гурт "Небасхіл" існуе ўжо шмат год (нарадзіўся ў 2006 годзе). Мае ўжо шмат творчых поспехаў, ездіць на гастролі па Беларусі, мае сваіх прыхільнікаў. Вось нарэшце ён з'явіўся і на парафіяльнай старонцы ў сеціве!
Гурт выступае як у сваёй парафіі, так і ў іншых каталіцкіх парафіях Беларусі, але мы таксама з радасцю адгукаемся і на запрашэнні іншых хрысціянскіх супольнасцей.
У рэпертуары многа больш кампазіцый, чым можна пачуць на дысках. Многiя тэксты і музыка створаны удзельнікамі гурта, некаторыя спевы падараваныя сябрамі, некаторыя ўзяты з каталіцкіх зборнікаў.
Небасхіл заўсёды вельмі шчыра запрашае усіх на свае канцэрты, каб разам радавацца падараванаму жыццю і праслаўляць Бога за Ягоныя ласкі.
Склад гурту:
Маша Белянская – спеў
Ілля Матыяшкойць - клавішы, спеў
Паша Купцоў – сола гітара
Антон Юхнавецкі – бас гітара
Оля Радюш – спеў
Аркадзь Казырскі - барабаны
Звязацца для арганізацыі канцэртаў: Тэлефон +375 29 629 11 39 (Ілля) e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Праслухаць кампазыцыю "Шлях да збаўлення" з аднайменнага альбома.
Праслухаць кампазыцыю "Он сегодня узнал" з альбома "Ты сэрца Сваё давярай Мне"
Навіны, звязаныя з гуртам "НЕБАСХІЛ":
- «Каб усе былі адно»: гурт "Небасхіл" прыняў удзел у фестывалі хрысціянскай музыкі ў Баранавічах Дата Чацвер, 16 Люты 2017 23:19 in Навіны Read 2651 times Падрабязней...
- Гурт "Небасхіл" заспяваў на ўрачыстасці ў Бялынічах
25 верасня парафіяльны моладзевы гурт "Небасхіл" наведаў гарадскі пасёлак Бялынічы, дзе адбылася ўрачыстасць Маці Божай Бялыніцкай.
- Музычны гурт "Небасхіл" выступіў на свяце ў Ваўкавыску Аўтар Адміністрацыя
18 верасня 2016 года гурт «Небасхіл» наведаў прыгожы горад Ваўкавыск, а менавіта Касцёл імя святога Станіслава Косткі. У гэты дзень у парафіі святога Станіслава Косткі адбыліся дзве значныя падзеі: парафіяльны фэст і сустрэча дзяцей і моладзі.
- "Небасхіл" адыграў канцэрт у Маладзечна Аўтар Адміністрацыя
24 ліпеня ў 18.00 гурт "Небасхіл" даў канцэрт на сцэне амфітэатра ў цэнтральным парку горада Маладзечна. Гэта быў першы выхад гурту на знакамітую музычную пляцоўку, таму, безумоўна, хвалюючы.