Нагамі хадзіце па зямлі, а сэрцам жывіце ў небе.
Св. Ян Боско
Бл. Стэфан Шандор (26.10.1914 – 8.06.1953) быў салезіянінам каад’ютарам. Насуперак камуністычнаму рэжыму ахвярна здзяйсняў місію выхавання моладзі ў духу святога Яна Боско, за што быў жорстка закатаваны.
Бл. Міхал Руа (9.06.1837 – 6.04.1910) быў першым пераемнікам святога Яна Боско. З’яўляўся прыкладам па коры і радыкальнай святасці.
Бл. Александрына да Коста (30.03.1904 – 15.10.1955) — салезіянкасупрацоўніца. Абараняючыся ад гвалту і ўцякаючы ад злачынцаў, вы скачыла праз акно. У выніку падзення засталася спаралі заванаю да канца жыцця.
Бл. Браніслаў Маркевіч (13.07.1842 – 29.01.1912) з’яўляецца заснавальнікам Кангрэгацыі Святога Арханёла Міхала (ксяндзы міхаліты).
Бл. Альберт Марвэллі (21.03.1918 – 5.10.1946) быў выхаванцам і ахвярным аніматарам салезіянскага араторыя. Загінуў у аўтакатастрофе.
Бл. Магдалена Марано (15.11.1847 – 26.03.1908) — сястра салезіянка. Цалкам аддала сябе настаўніцкай працы
Бл. Аўгуст Чартарыскі (2.08.1858 – 8.04.1893) паходзіў са знакамітага кня скага роду ў Польшчы. Адмо віўшыся ад тытулаў і багацця, уступіў у Таварыства святога Францішка Сальскага.
Бл. Алаізій Варыяра (15.01.1875 – 1.02.1923) — салезіянін. Выехаў на місіі ў Калумбію, дзе аддана працаваў з пракажонымі. З’яўляецца заснавальнікам жаночага Ордэну Сэрцаў Езуса і Марыі.
Святыя Алаізій Версілія (5.06.1873 – 25.02.1930) і Калікст Караварыё (8.06.1903 – 25.02.1930) з’яўляліся місіянерамі і мучанікамі кітайскай зямлі. Гэтыя салезіяне аддалі сваё жыццё, абараняючы годнасць дзяўчат.
Бл. Арцемій Дзацці (12.12.1880–15.03.1951) быў салезіянінам каад’ютарам. Ахвярна служыў хворым у шпі талі ў якасці медбрата. Даведацца падрабязней.
Бл. Філіп Рынальдзі (28.05.1856–5.12.1931) быў адным з генералаў Салезіянскага таварыства.