8 лютага ў салезіянскай парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся Дзень салезіянскай духоўнасці — асаблівы час супольнай малітвы, разважанняў і братэрскага яднання. На сустрэчу былі запрошаны ўсе галіны салезіянскай сям’і, якія нясуць служэнне ў Беларусі, а таксама аніматары.
31 студзеня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах урачыста адзначылі літургічны ўспамін святога Яна Боско – заступніка моладзі і заснавальніка Таварыства святога Францішка Сальскага. Гэтая падзея сабрала парафіянаў, моладзь і сяброў салезіянскай сям’і, каб разам падзякаваць Богу за харызму святога Яна Боско, і натхніцца яго прыкладам.
ПАСЛАННЕ ВІКАРЫЯ дона Стэфана Мартолія ЧАС – ЯКІ ЦУДОЎНЫ ПАДАРУНАК!
СЭРЦА ВЯЛІКАЕ ЯК МАРСКОЕ ЎЗБЯРЭЖЖА Нам падораны новы час: ад Божага Сэрца да сэрца чалавецтва ў люстэрку вялікага сэрца дона Боско
14 снежня ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча салезіянскай сям’і напярэдадні Божага Нараджэння. Мерапрыемства сабрала святароў салезіянаў, сясцёр салезіянак, салезіянаў супрацоўнікаў, прадстаўнікоў суполкі ADMA, салезіянскіх аніматараў. Асаблівым госцем стаў генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
15 снежня адбылася аплаткавая сустрэча “Савіо-Клуба” які дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах
Старонка 1 з 148

Думкі ксяндза Боско

Сцеражыце свае сэрцы і свае задумы.

Св. Ян Боско