Аўторак, 10 Верасень 2024 10:07

Вернікі Бараўлянаў падзякавалі с.Дар’і Еўтухоўскай FMA за служэнне ў парафіі

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC
Вернікі Бараўлянаў падзякавалі с.Дар’і Еўтухоўскай FMA за служэнне ў парафіі Уладзіслаў Зарэцкі ASC

Бараўлянская парафія Марыі Успамогі Хрысціянаў падзякавала сястры Дар’і Еўтухоўскай FMA за чатыры гады служэння.

Парафіяльная супольнасць сабралася ў нядзелю, 8 верасня, на святой Імшы, каб падзякаваць Богу за дар паклікання сястры Дар’і і за чатыры гады плённай працы на бараўлянскай горцы.

Пасля завяршэння святой Эўхарыстыі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB ад імя святароў салезіянаў падзякаваў сястры Дар’і за гады працы і супрацоўніцтва, адзначыўшы, што гэты час быў плённым, насычаным на розныя падзеі і простым ва ўзаемадзеянні.

Сястра Даша ў сваю чаргу падзякавала ксяндзам салезіянам Паўлу Шчарбіцкаму, Казіміру Шыдэлко і Віктару Гайдукевічу, з якімі разам імкнулася рабіць усё дзеля дабра душ у Бараўлянах, кожнаму парафіяніну, з якім супрацоўнічала і ўзрастала на працягу гэтых год. Сястра ўзгадала словы ксяндза Віктара, які на прывітанне яе ў парафіі сказаў: “Сястра, вашае служэнне ў Бараўлянах будзе прыгожым, але непростым”, і падкрэсліла, што Бараўляны пакінулі вялікі прыгожы адбітак у яе сэрцы, а ўсе цяжкасці, здаецца, атрымалася пераадолець.

Пасля завяршэння святой Імшы каля араторыя, які дзейнічае пры парафіі, адбылася святочная праграма, пад час якой салезіяне супрацоўнікі, суполка ADMA, аніматары, дзеці, моладзь і іншыя парафіяне выказвалі сястры Дашы сваю ўдзячнасць і пажаданні поспехаў на новым месцы працы.

Зараз сястра Дар’я накіроўваецца ў Смаргонь, дзе будзе выконваць абавязкі дырэктара супольнасці сясцёр салезіянак. У Бараўлянах будзе несці паслугу сястра Марцэліна Мігач ISSM, з супольнасці Інстытуту Сясцёр Марыі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Каб была братэрская любоў, дабро аднаго чалавека павінна быць дабром усіх, а грэх аднаго — грахом усіх. Хочам мы гэтага ці не — адказнасць агульная.

Св. Ян Боско