Нядзеля, 01 Снежань 2024 23:48

У Смаргоні асвяцілі араторый пасля рамонту

Аўтар

24 лістапада ў салезіянскай парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося асвячэнне адрамантаванага араторыя імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі. Рамонтныя працы распачаліся ў маі бягучага года і былі завершаны ў верасні. За гэты час атрымалася аднавіць фасад будынку, умацаваць сцены, а таксама правесці рамонт унутраных памяшканняў, каб араторый і надалей мог функцыянаваць на карысць і выхаванне дзяцей і моладзі.

24 лістапада ў салезіянскай парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося асвячэнне адрамантаванага араторыя імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі. Рамонтныя працы распачаліся ў маі бягучага года і былі завершаны ў верасні. За гэты час атрымалася аднавіць фасад будынку, умацаваць сцены, а таксама правесці рамонт унутраных памяшканняў, каб араторый і надалей мог функцыянаваць на карысць і выхаванне дзяцей і моладзі.

Распачалося свята са святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Таксама на ўрачыстасць прыбылі рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Павел Шчарбіцкі SDB і вікарый рэгіянальнага настаяцеля кс. Віктар Гайдукевіч SDB. Перад пачаткам Эўхарыстыі ганаровых гасцей і ўсіх прысутных прывітаў дырэктар салезіянскай супольнасці ў Смаргоні ксёндз Казімір Мурава SDB. Таксама кс. Казімір выказаў вялікую ўдзячнасць кожнаму, хто далучыўся да справы рамонта араторыя.

Пад час казання біскуп Аляксандр размаўляў з дзеткамі, якіх багата сабралося на святую Імшу. Іерарх нагадаў дзецям пра чатыры вымярэнні, якія характарызуюць араторый. Араторый - гэта дом. Не проста будынак, а месца, дзе цябе любяць. Таксама - гэта школа, дзе цябе выхоўваюць. Затым араторый - гэта Касцёл, месца для малітвы, катэхізацыі, дзе памагаюць узрастаць у любові да Бога і гэтак жа ён з’яўляецца дваром, у якім можна гуляць і весела праводзіць час. “Я хачу пажадаць вам, дарагія дзеці, і вам таксама, бацькі, дарослыя, каб вы палюбілі араторый, які сёння пасля рамонту мы яшчэ раз аднаўляем, каб вы памяталі, што там заўсёды вас чакаюць ксяндзы салезіяне, сёстры салезіянкі, свецкія вернікі, якія раздзяляюць нашую салезіянскую харызму. Заўсёды памятайце, што араторый для вас - гэта дом і вялікая сям’я, гэта школа, якая выхоўвае да жыцця і, канешне, таксама да жыцця вечнага. Памятайце, што гэта таксама парафія, Касцёл, які навучыць і маліцца, і жыць з Богам, і, канешне, гэта месца, дзе вы можаце прыгожа, па-Божаму пабавіцца, таму просім, каб Бог благаславіў не проста будынак араторыя, але людзей, моладзь і дзяцей”, – адзначыў біскуп Аляксандр.

Пасля завяршэння святой Імшы ўсе накіраваліся ў араторый, дзе моладзь пад кіраўніцтвам ксяндза Артура Ляшнеўскага SDB і сясцёр салезіянак падрыхтавала святочную праграму з бансамі, спевамі і выступленнем фокусніка.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзьце уважлівымі і годнымі вечнага жыцця, каб адказвалі на ласку, якую Бог дае нам няспынна.

Св. Ян Боско