З 18 па 19 лістапада 2023 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбылася агульнабеларуская фармацыя аніматараў, кандыдатаў і памочнікаў з Мінска, Бараўлянаў і Смаргоні.
З 12 па 16 чэрвеня 2023 года адбылася ANIMA-база - фармацыя для памочнікаў аніматараў, якая праходзіла ў Жупранах (Гродзенская вобласць). Удзельнікамі фармацыі сталі памочнікі з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Фармацыю праводзілі кс. Алег Каралёў SDB, с. Люцыя Бальцэвіч FMA, Алена Аўласевіч ASSCC і аніматары з Мінска.
6 ліпеня 2022 года салезіянскія аніматары з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў разам з кс. Алегам Каралёвым SDB, кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, с. Люцыяй Бальцэвіч FMA і с. Тэрэсай Сольнічэк FMA адправіліся ў Італію, дзе іх чакалі знаёмства з мясцінамі св. Яна Боско, абмен вопытам з італьянскімі аніматарамі і адпачынак.
Рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства святога Францішка Сальскага” правяла трэцюю, завяршаючую сустрэчу курса салезіянскай анімацыі ANIMA. Удзел у сустрэчы прынімалі юнакі і дзяўчаты як з салезіянскіх парафій, так і з іншых парафіяльных супольнасцяў. Мэта курса - навучыцца рэалізоўваць жаданне выхоўваць дзяцей і моладзь у салезіянскім стылі.
З 14 па 16 студзеня ў араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства святога Францішка Сальскага” правяла курс салезіянскага аніматара ANIMA для юнакоў і дзяўчат, якія жадаюць глыбей пазнаваць харызму св. Яна Боско і дзяліцца ёй.
З 27 снежня распачынаецца рэгістрацыя на другую сустрэчу, з якой распачнецца салезіянскі курс анімацыі ANIMA, што стартаваў у лістападзе інтэграцыйнай сустрэчай.
5 снежня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося прыняцце двух новых салезіянскіх кандыдатаў у аніматары.
Калі хочаце, каб жыццё ваша было поўным радасці і супакою, вы павінны старацца жыць у ласцы Божай.