З 11 па 15 ліпеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні прайшлі Вакацыі з Богам для дзяцей з першага па чацвёрты клас на тэму “Мама Маргарыта - Настаўніца Міласэрнасці”.
З 6 па 15 чэрвеня 20 дзяўчынак з дзіцячага хора з парафіі св. Міхала Арханёла са Смаргоні праводзілі свой летні адпачынак з Богам у Шчучыне ў доме айцоў Піяраў. Арганізатарам гэтага адпачынку была с.Вераніка Блізнюк – салезіянка са Смаргоні.
12 чэрвеня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі SDB удзяліў сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт хрысціянскай сталасці атрымала 129 чалавек.
29 мая у Смаргоні (парафія Св. Міхала Арханёла) з нагоды Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», якое падрыхтавала Салезіянская сям’я з аніматарамі, моладдзю і бацькамі.
Падчас Імшы ў гонар святога Дамініка Савіо 6 мая ўдзельнікі Савіо-клуба ў Смаргоні ўрачыста склалі абяцанні, над якімі разважалі цэлы год. Просячы заступніцтва святога Дамініка, яны прысягнулі жыць у еднасці з Езусам і Марыяй, пабожна ўдзельнічаць у Імшах, адказна выконваць свае абавязкі, з любоўю і павагай адносіцца да кожнага чалавека.
У гаміліі падчас Імшы кс. Павел Шчарбіцкі SDB расказаў пра дар сяброўства, праз якое мы можам набліжацца да святасці, а таксама ўспомніў пра асобу маладога святога, які заўсёды з’яўляўся прыкладам добрага і вернага сябра. У звароце да хлопцаў і дзяўчат святар падкрэсліў: “Нягледзячы на тое, што Дамінік Савіо малады святы, ён з’яўляецца прыкладам сілы, мужнасці, нецярпімасці да граху”. Таксама, па словах святара, нельга змарнаваць ні хвіліны часу ў імкненні да святасці і кожны чалавек заўсёды павінен быць гатовым стаць перад Нябесным Айцом.
Павіншаваць моладзь з гэтай падзеяй прыйшлі іх бацькі, ксяндзы і сёстры, старэйшыя ўдзельнікі Савіо-клуба, міністранты, дзеці і моладзь. Пасля Імшы ўсе парафіяне былі запрошаны на салодкі пачастунак у араторый, дзе і прадоўжылася святкаванне.
Фотаздымкі – Элліна Урбанайць
З 26 па 29 красавіка ў салезіянскім Араторыі імя Святога Яна Боско ў Смаргоні адбыўся спартыўны турнір. Гэты турнір быў прысвечаны Святому Дамініку Савіо, літургічны ўспамін якога прыпадае 6 мая.
Загадваю вам, каб з ахвотаю неслі свой крыж, як хоча таго Святая Божая Воля. Нясіце яго з радасцю і ведайце: як мінае час, так міне і ваш крыж.