26 студзеня Салезіянская сям'я Смаргоні адзначыла ўспамін свайго заснавальніка - святога ксяндза Боско.
У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі Святога Міхала Арханёла, 27 студзеня адбылося свята для дзяцей пад назвай "Падарожжа па Боскалэнду", прысвечанае св. Яну Боско.
13 студзеня ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята зімовых імяніннікаў для дзяцей. У святочнай праграме прыняло ўдзел больш за 60 дзяцей і іх бацькоў.
У араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні з 2 па 4 студзеня прайшлі Вакацыі з Богам для дзяцей з 1 па 5 класы. На працягу трох дзён дзеці дзякуючы с. Валянціне Кот FMA, кандыдатам у аніматары і памочнікам аніматараў мелі магчымасць паразважаць над тэмай Божага Нараджэння.
Сёлета актава Божага Нараджэння ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні была насычана шматлікімі падзеямі і мерапрыемствамі.
Салезіянская сям’я Смаргоні ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі сабралася разам, каб узнесці свае малітвы да Марыі і адсвяткаваць 177-ы дзень нараджэння араторыя.
9 снежня ў араторый імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні завітаў св. Мікалай.
Хто давярае Марыі, той ніколі не зведае расчаравання.