25 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі святога Міхала Арханёла, прайшло свята, прысвечанае ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету.
24 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні (парафія св. Міхала Арханёла) адбыўся ўжо восьмы музычны фестываль “Цэцыліяда-2018”. “Радуйцеся заўсёды ў Пану” (Фл.4:4) — менавіта гэтыя радкі з Бібліі сталі тэмай фестывалю.
11 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята восеньскіх імяніннікаў для дзяцей і іх бацькоў.
З 5 па 6 лістапада у араторыі імя св. Яна Боско (парафія св. Міхала Арханёла, Смаргонь) адбылося першае спатканне групы "Пошук" для падлеткаў з 8 па 9 клас. У сустрэчы прымалі ўдзел юнакі і дзяўчаты з Мінска, Бараўлянаў і Смаргоні. Усяго сабралося каля 30 чалавек.
3 і 4 лістапада ў Смаргоні адбылося першае спатканне групы “Пошук” для хлопцаў і дзяўчат з 10-11 класаў і вышэй. Сустрэчу арганізавалі айцы салезіяне і сёстры салезіянкі.
У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла прайшлі вакацыі для дзяцей з 1 па 7 клас з 29 кастрычніка па 2 лістапада. На працягу пяці дзён дзеці разважалі над тэмай: “Як малы, так і вялікі, можа быць святым”.
14 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята для матуль.
Сучаснасць гэтага свету – як цемра. Але Бог – гэта Святло, а Найсвяцейшая Панна – Зорка Ранішняя. Ускладай усе свае надзеі на Бога і Марыю