11 красавіка 2021 года ў свята Божай Міласэрнасці ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні быў арганізаваны традыцыйны Пасхальны фестываль “Аллелюя”. Праграма прайшла у араторыі, які дзейнічае пры парафіі.
27 лютага прадстаўнікі салезіянскіх араторыяў Беларусі прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне “Трапны адказ”. Віктарына была арганізавана адказным за душпастырства моладзі ў салезіянскай Беларусі ксяндзом Алегам Каралёвым SDB, салезіянінам супрацоўнікам Уладзіславам Зарэцкім ASC пры дапамозе аніматараў араторыя імя святога Яна Боско ў Мінску.
Катэхетычная секцыя, якая дзейнічае ў межах Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, рыхтуе чарговы цыкл катэхез для дзяцей, прысвечаны Вялікаму посту.
31 студзеня салезіянская сям’я ва ўсім свеце адзначае ўрачыстасць свайго заснавальніка святога Яна Боско. У кожным месцы прысутнасці салезіянаў на Беларусі таксама адбыліся святочныя мерапрыемствы. Адметным свята было таму, што ў 2021 годзе салезіяне распачынаюць святкаванне стагоддзя сваёй прысутнасці ў нашай краіне. Таму і падрыхтоўка да святкавання была асаблівай, напярэдадні свята ва ўсіх салезіянскіх парафiях адбыліся адмысловыя набажэнствы – Транзітус.
Сёлета ў Касцёле з-за эпідэміі каранавірусу адменены шматлікія мерапрыемствы. Мала дзе на ўрачыстасць Божага Нараджэння можна ўбачыць традыцыйныя калядныя пастаноўкі, якія нагадваюць вернікам пра падзеі, што адбыліся больш за дзве тысячы гадоў таму.
Усе мы павінны прымаць удзел з Езусам у Яго крыжы, а нашым крыжам з’яўляецца цярпенне