13 лістапада ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) цэлебравалася святая Імша ў інтэнцыі памерлага ксяндза каноніка Здзіслава Вэдэра SDB.
31 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці ўсіх святых, па добрай традыцыі сабраты салезіяне разам з прадстаўнікамі сясцёр салезіянак і салезіянаў супрацоўнікаў наведалі могілкі і памаліліся за памерлых салезіянаў, якія калісьці неслі служэнне на нашай Бацькаўшчыне.
ГЭТА ЛЮБОЎ…
Гэта простае і ціхае дабро, якое рабіў дон Боско.
Гэта дабро, якое мы працягваем рабіць разам.
Супольнасць салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі са смуткам паведамляе, што ўвечары 31 мая ва ўзросце 82 год адышоў у вечнасць ксёндз Станіслаў Лугоўскі SDB, які шмат год нёс сваю святарскую паслугу на Беларусі, у Мінску, Багданаве і Раўбічах.
29 студзеня салезіянская сям’я Бараўлянаў урачыста адзначыла успамін святога Яна Боско. Падрыхтоўка да свята распачалася загадзя: на працягу дзевяці дзён парафіяне маліліся навэннай да святога апостала моладзі. Напярэдадні свята у суботу 28 студзеня адбылося адмысловае набажэнства “Транзітус” - гэта значыць пераход душы святога Яна Боско ад зямнога жыцця да Нябеснага Валадарства. Падчас гэтага набажэнства вернікі маліліся і разважалі над апошнімі момантамі жыцця святога.
24 верасня 2022 года распачалося свята з нагоды завяршэння святкавання юбілею стагоддзя дзейнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
19 верасня ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы распачаўся праект, скіраваны на ўзмацненне кампетэнцыі кансэкраваных асоб.
Пацярпі хоць трошкі дзеля таго Бога, які так шмат цярпеў за цябе.