Паказаць змесціва па тэгу: Смаргонь

Панядзелак, 25 Сакавік 2024 10:17

У Смаргоні прайшла IV Аратарыяда

23 сакавіка ў смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла адбылася IV Аратарыяда. Аратарыяда – гэта спартыўныя спаборніцтвы паміж салезіянскімі араторыямі Беларусі для дзяцей з 5-га па 7-мы клас.

Апублікавана ў Навіны

У парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні 19 сакавіка ўжо традыцыйна лічыцца мужчынскім днём. Св. Юзаф, урачыстасць якога адзначае Касцёл у гэты дзень, шануецца ў гэтым касцёле пад тытулам “Sancte Ioseph, custos virorum” (святы Юзаф, апякуне мужчынаў). Мужчыны парафіі духоўна рыхтуюцца да свайго асаблівага свята праз навэнну і мужчынскія адарацыі, якія праходзяць кожнае 19-е чысло месяца. Таксама на працягу года мужчыны рэгулярна збіраюцца на разважанне над тэкстамі святой Бібліі метадам “Lectio Divina” і супольнае абмяркаванне жыццёвых спраў.

Апублікавана ў Навіны

14-17 сакавіка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні і філіяльнай капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у Залессі адбыліся духоўныя практыкаванні (рэнавацыя Святых місій), якія ўмацавалі веру смаргонцаў і жыхароў Залесся. Аднаўленне Святых місій праводзілі ў Смаргоні айцы з ордэну аблатаў Беззаганнай Марыі а. Анджэй Юхневіч і а. Павел Лемех, якія штодня нясуць душпастырскую паслугу ў дыяцэзіянальным санктуарыі Маці Божай Фацімскай ў Шуміліне (Віцебская дыяцэзія).

Апублікавана ў Навіны

16 снежня ў смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла беларуская салезіянская сям’я традыцыйна перад Божым Нараджэннем падзялілася аплаткай.

Апублікавана ў Навіны

21 лістапада ў Лодзі (Польшча) адбылося пахаванне ксяндза каноніка Здзіслава Вэдэра SDB, які шмат гадоў нёс душпастырскае служэнне ў Беларусі. Заслужаны святар, які быў найстарэйшым салезіянінам у нашай краіне, адышоў у вечнасць 11 лістапада на 87-м годзе жыцця і 61-м святарства.

Апублікавана ў Навіны

13 лістапада ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) цэлебравалася святая Імша ў інтэнцыі памерлага ксяндза каноніка Здзіслава Вэдэра SDB.

Апублікавана ў Навіны

Рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства Святога Францішка Сальскага” (Салезіяне ксяндза Боско) са смуткам паведамляе, што сёння 11 лістапада на 87 годзе жыцця і на 61 годзе святарскага жыцця адышоў у вечнасць святой памяці кс канонік Здзіслаў Вэдэр, салезіянін.

Апублікавана ў Навіны
Старонка 1 з 44

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Патрэбна часам прыкрыць свае вочы і вушы на рэчы, які развесяляюць і задавальняюць цела. Яно павінна больш падпарадкавацца духу, каб магло лепш служыць на Хвалу Пана. Каб ніколі не сталася так, што цела пануе над душой.

Св. Ян Боско