НАШ ШТОГАДОВЫ ПАДАРУНАК Як салезіянская сям’я мы штогод, як навагодні падарунак, атрымліваем дэвіз. У гэтых некалькіх радках я з вялікай радасцю ўгледжуся ў сапраўдны сэнс гэтага падарунка, каб мы маглі прыняць яго так, як ён таго заслугоўвае. Каб не страцілася нічога ад яго свежасці.
29 верасня католікі ўшаноўваюць свята св. Міхала Арханёла, апекуна Беларусі. У Смаргонскай парафіі, якая носіць яго імя, гэты дзень быў адзначаны ў асаблівай атмасферы з глыбокаўкаранёнымі традыцыямі ўрачыстага святкавання.
З 8 па 19 жніўня група моладзі з Мінска, Бараўлянаў і Смаргоні адправілася ў захапляльнае падарожжа па Італіі. Гэта была не проста паездка, а сапраўдная духоўная і культурная экспедыцыя, напоўненая яркімі ўражаннямі і новымі адкрыццямі.
З 20 па 22 верасня ў мінскай салезіянскай парафіі святога Яна Хрысціцеля адбыліся дні моладзі Don Bosco Youth Fest, слоганам якіх стала фраза "Мары, якія здзейсняцца".
Сестры Салезіянкі (Дочкі Марыі Успамогі) са смуткам паведамляюць, што 22 верасня на 78-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Пальміра, мама с. Люцыі Бальцэвіч FMA
Бараўлянская парафія Марыі Успамогі Хрысціянаў падзякавала сястры Дар’і Еўтухоўскай FMA за чатыры гады служэння. Парафіяльная супольнасць сабралася ў нядзелю, 8 верасня, на святой Імшы, каб падзякаваць Богу за дар паклікання сястры Дар’і і за чатыры гады плённай працы на бараўлянскай горцы. Пасля завяршэння святой Эўхарыстыі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB ад…
24 жніўня 2024 года стаў асаблівым днём для салезіянскай сям’і на Беларусі. Маладая сястра з Інстытуту Дачок Марыі Успамогі (FMA) Юлія Клевец прынесла свае вечныя манаскія абяцанні. З 2022 года с. Юлія нясе сваё служэнне ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Рэкалекцыі — гэта цудоўны сродак, каб разарваць пэўныя сувязі і нездаровае сяброўства.

Св. Ян Боско