За шэсць дзён пілігрымкі яе ўдзельнікі пераадолеюць 105 кіламетраў шляху. Пілігрымы будуць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы людзей, якіх сустрэнуць, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны і, канешне, занясуць свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай!
У араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае ў мінскай Серабранцы пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, з 25 па 27 сакавіка 2024 года адбыліся вясеннія Вакацыі з Богам для дзяцей з 2 па 5 клас і асобна для падлеткаў з 6 па 11 клас.
Чацвер, 11 Красавік 2024 00:33

Пасхальны Трыдуум Мінск 2024

Аўтар
Святы Пасхальны Трыдуум - гэта асаблівы час, калі Літургія, якая распачалася ў Вячэрніку (Вялікі Чацвер), працягваецца на Галгофе (Вялікая Пятніца) і завяршаецца момантам Змёртвыхпаўстання (ноч Вялікай Суботы).
Салезіяне кс. Боско ў Беларусі са смуткам паведамляюць, што вечарам 3 красавіка адыйшоў у вечнасць Пётр Мятліцкі, тата ксяндза Аляксандра Мятліцкага SDB, дырэктара салезіянскай супольнасці св. Яна Боско ў г. Мінску. Пахавальная святая Імша адбудзецца 6 красавіка ў 12.00, парафія св Пятра і Паўла, в. Баруны. Вечны адпачынак дай яму…
11 сакавіка ў парафіі святога Яна Хрысціцеля прайшло сямейнае свята вясны. Свята распачалося святой Імшой, на якой маліліся бацькі з дзецьмі. Ксëндз Аляксандр Мятліцкі SDB на казанні падкрэсліў, што вельмі важна вучыцца бачыць у кожным чалавеку Хрыста.
23 сакавіка ў смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла адбылася IV Аратарыяда. Аратарыяда – гэта спартыўныя спаборніцтвы паміж салезіянскімі араторыямі Беларусі для дзяцей з 5-га па 7-мы клас.
МАРА ДОНА БОСКО ЖЫВАЯ ЯК НІКОЛІ РАНЕЙ! Тварам у твар да ўсяго, што адбываецца ў салезіянскім свеце, я з поўнай сур’ёзнасцю наважваюся сказаць: “Умілаваны дон Боско, твая мара працягвае здзяйсняцца”.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Выкіньце з сэрца вашага грэх і прывязанасць да яго, і здабудзеце дастаткова мудрасці, каб збавіць сваю душу

Св. Ян Боско