15 снежня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для супрацоўнікаў службы аховы здароўя.
З 18 па 19 лістапада 2023 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбылася агульнабеларуская фармацыя аніматараў, кандыдатаў і памочнікаў з Мінска, Бараўлянаў і Смаргоні.
26 лістапада ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адзначалі ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, які спалучылі з канцэртам у гонар св. Цэцыліі. Атрымалася свята праслаўлення і малітвы.
Я падзяляю сцвярджэнне нашага святога заснавальніка, якое ён зрабіў у 1884 годзе: “Я ўсё больш і больш выразна бачу, якая слаўная будучыня падрыхтавана для нашага Таварыства, наколькі яно пашырыцца, і якога дабра можа дасягнуць”.
21 лістапада ў Лодзі (Польшча) адбылося пахаванне ксяндза каноніка Здзіслава Вэдэра SDB, які шмат гадоў нёс душпастырскае служэнне ў Беларусі. Заслужаны святар, які быў найстарэйшым салезіянінам у нашай краіне, адышоў у вечнасць 11 лістапада на 87-м годзе жыцця і 61-м святарства.