29 верасня смаргонская парафія св. Міхала Арханёла адзначае свой парафіяльны адпуст. У гэтым годзе ўрачыстасць была асаблівым чынам спалучана са святкаваннем 520-годзя з дня заснавання гэтай парафіі ў Смаргоні. Кульмінацыяй свята стала ўрачыстая кансэкрацыя новага эўхарыстычнага алтара святыні. Апошні кансэкраваны алтар у смаргонскім касцёле быў знішчаны атэістычнымі ўладамі пасля вайны,…
Нядзеля распачалася для ўдзельнікаў Don Bosco Youth Fest са святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
З 15 па 17 верасня у мінскай салезіянскай парафіі імя святога Яна Хрысціцеля адбылася чарговая сустрэча для моладзі Don Bosco Youth Fest. Сёлета фэст быў прысвечаны экалагічнай тэматыцы ў межах канцэпцыі "Зялёная парафія", а таксама ўдзячнасці Богу за дзесяць год са дня ўтварэння салезіянскай дэлегатуры ў Беларусі.
У 1503 годзе па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Юрыя Іванавіча Зяновіча ў цэнтры Смаргоні, на беразе ракі Оксна, на месцы, дзе былі могілкі, быў пабудаваны драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам св. Міхала Арханёла і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.
Аўторак, 29 Жнівень 2023 09:19

Запіс на Don Bosco Youth Fest

Аўтар
Салезіяне ксяндза Боско запрашаюць моладзь ад 14 да 35 год на Don Bosco Youth Fest, які адбудзецца з 15 па 17 верасня ў Мінску.
26 жніўня 2023 года ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску с. Дар’я Еўтухоўская FMA, якая на сённяшні дзень нясе сваё служэннне ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, склала свае вечныя манаскія абяцанні. “Выключна моцай Любові!” – менавіта так гучыць дэвіз, які абрала с.Дар’я на сваё манаскае жыццё. 
Супольнасць салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі са смуткам паведамляе, што ў панядзелак 21 жніўня 2023 года на 87-м годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. Веслаў Дамброўскі SDB.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Араторый без музыкі, як цела без душы.

Св. Ян Боско