31 студзеня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах урачыста адзначылі літургічны ўспамін святога Яна Боско – заступніка моладзі і заснавальніка Таварыства святога Францішка Сальскага. Гэтая падзея сабрала парафіянаў, моладзь і сяброў салезіянскай сям’і, каб разам падзякаваць Богу за харызму святога Яна Боско, і натхніцца яго прыкладам.
ПАСЛАННЕ ВІКАРЫЯ дона Стэфана Мартолія ЧАС – ЯКІ ЦУДОЎНЫ ПАДАРУНАК!
СЭРЦА ВЯЛІКАЕ ЯК МАРСКОЕ ЎЗБЯРЭЖЖА Нам падораны новы час: ад Божага Сэрца да сэрца чалавецтва ў люстэрку вялікага сэрца дона Боско
14 снежня ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча салезіянскай сям’і напярэдадні Божага Нараджэння. Мерапрыемства сабрала святароў салезіянаў, сясцёр салезіянак, салезіянаў супрацоўнікаў, прадстаўнікоў суполкі ADMA, салезіянскіх аніматараў. Асаблівым госцем стаў генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
15 снежня адбылася аплаткавая сустрэча “Савіо-Клуба” які дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах
15 снежня, у трэцюю нядзелю Адвэнта, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у мястэчку Ракаў (Валожынскі дэканат, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) ўшанавалі памяць ксяндза Яна Такарскага SDB, які нёс душпастырскае служэнне на Міншчыне ў цяжкія часы атэізму і пераследу Касцёла, а таксама цярпеў за веру.
24 лістапада ў салезіянскай парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося асвячэнне адрамантаванага араторыя імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі. Рамонтныя працы распачаліся ў маі бягучага года і былі завершаны ў верасні. За гэты час атрымалася аднавіць фасад будынку, умацаваць сцены, а таксама правесці рамонт унутраных памяшканняў, каб…

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Які добры наш Пан — Ён ніколі не дазволіць, каб мы ў чым-небудзь мелі нястачу. Давайце служыць Яму з вялікаю ахвотаю. Давайце любіць Бога ў Тройцы адзінага. Любіць дзеля таго, што Ён — наш Айцец, наш Валадар, Ён — Любоў — адзін з сямі дароў.

Св. Ян Боско