Праект новага касцёла ў Серабранцы ў гонар св. Яна Боско
Касьцёл будуецца на сродкі з ахвяраванняў вернікаў каталіцкага верапаходжання з Беларусі і з-замежжа. Вядуць будаўніцтва святары Рэлігійнага Таварыства святога Францыска Сальскага (салезіяне).
Адказны за будаўніцтва пробашч парафіі кс. Аляксандар Мятліцкі SDB.
Архітэктар - А. Яроменка
Праект - АрхСтэндПраект
Работы вядзе - прадпрыемства "АЛАБРОН"
На сённяшні дзень 08.12.2014 вядзецца праца па заканчэнню ўзвядзння даха над святыняй і мантуюцца вокны. Таксама зараз скончваюцца працы па мантаванню новай кацельнай.
Шчыра дзякуем усім ахвярадаўцам на будову новае святыні!
Мы будзем вельмі ўдзячны атрымаць ад Вас дапамогу!
Рэквізіты для ахвяраванняў:
Рымска-каталіцкая парафія св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Р/р 3015605950011
ЗАТ «Трастбанк», код 288
УНП 101256745
плацёжнае прызначэнне: ахвяраванне
Прыватныя ахвяраванні можна пакінуць непасрэдна ў капліцы.
НАВІНЫ БУДАЎНІЦТВА:
- На вежах касцёла Cв. Яна Боско ў Мінску ўстаноўлены пяць крыжоў Аўтар Адміністрацыя
Суботнім вечарам 3 верасня на вежах касцёла імя святога Яна Боско, які будуецца ў Серабранцы (Мінск), урачыста ўсталявалі апошнія пяць крыжоў. Асвяціў крыжы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.