Парафія Св. Яна Хрысціцеля г. Мінск

ПРОБАШЧ ПАРАФІІ: кс. Аляксандр Мятліцкі SDB

  • Кантакт

    • вул. Пляханава, 28-1 г. Мінск, 220101
    • Тэл.: +375 (17) 248-38-56 (канцылярыя) +374 (17) 248-93-86 (кіёск)
    • Сайт парафіі: http://serebranka.sdb.by/
    • Даезд: Праезд на грамадскім транспарце да прыпынку "вул. Гараўца" трамваямі: 3, 6, 7, аўтобусамі: 9, 9в, 9д і 56 тралейбусам 35, 35д. Бліжэйшая станцыя метро: "Партызанская", ад яе ў бок капліцы ідуць вышэй азначаныя трамваі і тралейбус, а таксама аўтобус 56. Бліжэйшы буйны транспартны вузел – скрыжаванне праспекта Ракасоўскага з вуліцай Пляханава.
  • Расклад набажэнстваў

        Штодзень: 8.00 - святая Імша (на беларускай мове). 19.00 - святая Імша (на беларускай мове).     У нядзелю: 8:00 - святая Імша (на польскай мове). 10:00 - святая Імша для дзяцей (на беларускай мове). 12:00 - святая Імша Сума (на беларускай мове). 14:00 - святая Імша для моладзі (на беларускай мове). 18:00 - Катэхэза для дарослых. 18:30 - Нешпары. 19:00 - святая Імша (на беларускай мове).     Ва ўрачыстасці, якія не прыпадаюць на нядзелю: 07.00 - святая Імша (на беларускай мове). 11.00 - святая Імша (на беларускай мове). 19.00 - святая Імша (на беларускай мове).
  • Гісторыя

    Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (м-н Серабранка) заснавана ў 1991 г. Яе прыналежнасць да Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла, згодна з запісам у статуце, была зацверджана 21 лістапада 1991 г. кардыналам Казімірам Свёнткам, арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. Дзяржаўную рэгістрацыю парафія атрымала 18 красавіка 1996 г. Сваю дзейнасць парафія распачала 8 снежня 1996 г. Пробашчам парафіі быў прызначаны ксёндз Ігар Лашук SDB. Набажэнствы праводзіліся ў прыватным доме па вул. Маляўкі, 13. А з ліпеня 1997 г. да 22 чэрвеня 2002 г. – па вул. Пляханава, 68-4 (актавая зала ЖЭСа № 80). 24 чэрвеня 2000 года адбылося пасвячэнне зямлі пад будаўніцтва святыні. У гэты ж дзень на пляцоўцы быў усталяваны крыж, які падаравалі парафіяне з мінскай архікатэдры (пэўны час гэты крыж знаходзіўся на даху архікатэдры). Асвяціў зямельны надзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Кірыл Клімовіч. Гэта быў першы пасля 1910 года зямельны надзел, асвячаны пад будаўніцтва каталіцкай святыні ў Мінску. Будаўніцтва капліцы распачалося ў жніўні 2001 года. Ужо 24 чэрвеня 2002 года капліцу асвяціў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Кірыл Клімовіч. Першую святую Імшу ў ёй 23 чэрвеня 2002 года ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іван Юркавіч. Парафія таксама будуе новую святыню ў гонар заснавальніка салезіянаў – св. Яна Боско. На дадзеным этапе вядуцца працы па ўзвядзенні даху.

 
НАВІНЫ ПАРАФІІ:

Апошняе змяненне Субота, 16 Сакавік 2019 13:59
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: Касцёл Св. Яна Боско г. Мінск »

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не выхваляйцеся ніколі тым, што ведаеце. Чым болей ты ведаеш,  тым болей сазнаеш , што шмат не ведаеш.

Св. Ян Боско