Мы, салезіяне ксяндза Боско (SDB), з’яўляемся ў Каталіцкім касцёле законным інстытутам на папскіх правах. Наша афіцыйная назва гучыць так: Таварыства св. Францішка Сальскага.
Мы з’яўляемся актыўнай супольнасцю, якая дзейнічае, прысвячаючы сябе апостальскай і місіянерскай працы.Салезіяне ксяндза Боско, афіцыяльна вядомыя як Таварыства св. Францішка Сальскага – прызнаны ў Касцёле законны інстытут духавенства, які падпарадкоўваецца папскаму праву і вядзе апостальскую працу. Гэта мужчынская законная супольнасць, якая прысвячае сябе апостальскай і місійнай працы, а таксама разнастайным справам, натхнёным хрысціянскай любоўю, перад усім службе на карысць моладзі, асабліва беднай і пакінутай. Для яе дабра мы працуем у пастаральных і выхаваўчых установах такіх як школы, прафесійныя навучальныя і выхаваўчыя установы, араторыі, моладзевыя цэнтры, цэнтры пакліканняў, выдавецтвы і інш.
Салезіянскае таварыства было заснавана ў Італіі ў 1859 годзе св. Янам Боско, які ўсё сваё жыццё прысвяціў працы для дабра маладых людзей, выхоўваючы з іх сумленных грамадзян і добрых хрысціян. Ён арганізаваў для іх араторыі (месцы вучобы, гульні, малітвы і працы), а такса школы, якія давалі магчымасць атрымаць прафесію і вучыцца далей. Са сваіх выхаванцаў св. Ян Боско заснаваў Таварыства св. Францішка Сальскага, члены якога пакліканы працягваць справу Айца і Настаўніка моладзі.
Мы працягваем справу кс. Боско і застаёмся вернымі харызме, якую ён нам пакінуў: “Быць для моладзі знакам Божай любові”. Таму, дзе б мы не былі, крытэрыямі нашай працы з’яўляюцца:
- патрэбы моладзі і грамадскага асяроддзя;
- жаданне дзейнічаць у адзінстве з Касцёлам і ад яго імя;
- прагненне збудаваць больш справядлівы і братэрскі свет у Хрысце.
У свеце нас больш за 15 тыс., мы прысутнічаем на 5 кантынентах у 132 краінах свету. Мы стараемся зразумець і прыняць багацце культур краін, у якіх працуем, каб у духу павагі і супакою абвяшчаць Евангелле.
На сучасную тэрыторыю Беларусі Салезіяне прыехалі каля 1920 года і працавалі ў мястэчку Дварэц (зараз гэта Гродзенская вобласць), дзе адкрылі цяслярскую школу.
Зараз на тэрыторыі Беларусі працуе 11 салезіянаў. Асноўныя цэнтры знаходзяцца ў Мінску і Смаргоні. Таксама салезіяне працуюць у Багданава, Барунах, Бараўлянах, Дзятлаве, Жупранах.
біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB - дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну.
Сабраты:
кс. Павел Шчарбіцкі SDB | Рэгіянальны Настаяцель Салезіян Беларусі | |
кс. Здзіслаў Вэдэр SDB | Св. Міхала Арханёла - Смаргонь | |
кс. Алег Каралёў SDB | Св. Яна Хрысціцеля - Мінск | |
кс. Аляксандр Мятліцкі SDB | Св. Яна Хрысціцеля - Мінск | |
кс. Здзіслаў Пікула SDB | Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі - Дзятлава | |
кс. Віктар Гайдукевіч SDB | Марыі Успамогі Хрысціянаў - Бараўляны | |
кс. Казімір Шыдэлко SDB | Марыі Успамогі Хрысціянаў - Бараўляны | |
кс. Артур Ляшнеўскі SDB | Св. Міхала Арханёла - Смаргонь | |
кс. Юзаф Занеўскі SDB | Свв. Ап. Пятра і Паўла - в. Жупраны | |
кс. Казімір Мурава SDB | Св. Міхала Арханёла - Смаргонь | |
кс. Міхаіл Радзевіч SDB | Св. Міхала Арханёла - Смаргонь | |
кс. Марк Найдзіч SDB | ||
кл. Міхаіл Вішнеўскі SDB |