Араторый Св. Яна Боско Смаргонь

Супольнасць Укантакце: https://vk.com/aratoryjsmarhon

  • Расклад працы

  • Гісторыя

    Напрыканцы лета 1989 года ў Смаргонь прыязджае ксёндз Генрых Куляшэвіч, салезіянін. З яго з’яўленнем у горадзе пачынаецца душпастырства моладзі ў салезіянскім стылі. У той час адзіным месцам, дзе магла збірацца каталіцкая моладзь, быў падвал у касцёле. Менавіта там у Смаргоні і пачаў квітнець салезіянскі араторый Святога Яна Боско. З 1996 года парафія набывае новы будынак для моладзевага араторыя – кафэ “Казка”. У гэтым кафэ з лірычнай назвай і пачынаецца новая старонка араторыя ў Смаргоні. У адным пакоі адбывалася ўсё – катэхеза, спатканні, гульні, забавы, дыскатэкі. Сёстрам удавалася нават арганізоўваць сезонныя дзіцячыя канікулы з Богам і розныя святы. 5 верасня 2004 года адбылося адкрыццё новага моладзевага цэнтра – неверагоднага замка для маладых людзей, якія прагнулі жыць з Богам і праслаўляць Яго сваім штодзённым жыццём. Ужо амаль 25 год існуе араторый Святога Яна Боско ў Смаргоні. Змяняліся сцены, пакоі, святары і сёстры, змянялася моладзь, але харызма святога Яна Боско нязменнай застанецца тут назаўсёды.

Прачытана 4345 разоў Апошняе змяненне Нядзеля, 30 Верасень 2018 23:50

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе тыя, хто спаўняе пэўныя заданні, калі хоча, каб іх слухалі і шанавалі, няхай тое ж чыніць перад сваім кіраўніцтвам.

Св. Ян Боско